Беларускія памежнікі паўдзельнічаюць у еўрапейскай аперацыі па нелегалах
У другім паўгоддзі 2010 года пад эгідай еўрапейскага агенцтва па бяспецы меж "Фронтэкс" пройдзе адмысловая памежная аперацыя, накіраваная на процідзеянне незаконнай міграцыі. У ёй будуць задзейнічаныя памежныя ведамствы Расіі, Беларусі, Украіны і краін ЕС. Пра гэта 23 сакавіка паведаміў начальнік сектара сухапутных межаў "Фронтэкс" Джозэф Балі. Як паведамляе БелаПАН, Балі ўдзельнічае ў двухдзённым паседжанні працоўнай групы "Процідзеянне незаконнай міграцыі", якое праходзіць у рамках Міжнароднай памежнай канферэнцыі, якая аб'яднала больш за 60 дзяржаваў.
На паседжанні працоўнай групы старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Ігар Рачкоўскі паведаміў, што ў 2010 годзе беларускае памежнае ведамства мае намер супрацоўнічаць з "Фронтэкс" па шэрагу кірункаў. Гэта правядзенне сумесных памежных аперацый, аналіз памежных рызык, навучанне супрацоўнікаў органаў памежнай службы. Цяпер распрацоўваецца пытанне аб падпісанні мемарандума паміж Дзяржаўным памежным камітэтам і "Фронтэкс" аб рэгулярным абмене інфармацыяй і сумеснай аналітычнай дзейнасці па пытаннях нелегальнай міграцыі.