Беларускія памежнікі раскажуць пра чэргі на мяжы пры дапамозе WAP-паслугі
Ад 1 чэрвеня з дапамогай WAP-паслугі, якая рэалізуецца пры дапамозе мабільнай сувязі, стала даступная інфармацыя пра чэргі ў пунктах пропуску на беларускай мяжы. Пра гэта паведаміў начальнік прэс-цэнтра Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка. Звесткі пра чэргі будуць абнаўляцца ў рэжыме рэальнага часу на Інтэрнэт-старонцы wap.gpk.gov.by, доступ да якой забяспечваюць сотавыя аператары, якія прадстаўляюць WAP-паслугу.
Інфармацыя пра пункты пропуску абнаўляецца двойчы ў суткі — у 8.00 і 20.00. Акрамя гэтага можна атрымаць звесткі пра характарыстыкі пунктаў пропуску, рэжым іх працы.
За першыя суткі сэрвісам ужо скарысталіся каля 500 чалавек, паведамляе БелаПАН.