Беларускія памежнікі вывучаюць досвед французаў у галіне біяметрыі

Пытанні ўкаранення біяметрыі пры ажыццяўленні памежнага кантролю будуць разгледжаныя падчас візіту беларускіх памежнікаў у Францыю. Ён пачынаецца сёння.
У Парыжы старшыня Дзяржкамітэта пагранвойскаў Беларусі Ігар Рачкоўскі сустрэнецца з галоўным дырэктарам пагранічнай паліцыі Францыі спадаром Тапэнам.

Беларусы таксама азнаёмяцца са структурай памежнай паліцыі Францыі, наведаюць пункты біяметрычнага кантролю на знешніх межах Шэнгенскай зоны, абмяняюцца вопытам работы ў процідзеянні нелегальнай міграцыі.

“Першы канал”