Беларускія "рэйкавыя партызаны" заявілі пра дыверсіі на чыгунцы ў Расіі
Беларускія "рэйкавыя партызаны" ў відэазвароце заявілі пра дыверсіі на чыгунцы ў Расіі. Яны сцвярджаюць, што іх правялі на тэрыторыі Смаленскай і Бранскай абласцей з мэтай ускладнення руху расійскіх войск, ваеннай тэхнікі і ўзбраенняў.
"У выніку паспяховых акцый знішчаны прылады сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі", — заяўляюць партызаны. Расійскія ўлады пра дыверсіі на чыгунцы не паведамлялі.
Раней "рэйкавыя партызаны" правялі акцыі на чыгунцы ў Беларусі. У выніку сілавікі арганізавалі па іх засады і заявілі пра затрыманне некалькіх чалавек (сярод іх былі параненыя).