Беларускія тэнісісткі выйшлі ў асноўную сетку турніраў у Аўстрыі і Славеніі

Анастасія Якімава (129) выйшла ў асноўную сетку тэніснага турніру ў славенскім Порторозе з прызавым фондам 220 тысяч долараў, перадае БелаПАН. У кваліфікацыі беларуская спартоўка выйграла ў чэшкі Крысціны Плісковай (250) - 7:6 (7:3), 6:1 і харваткі Аны Врліч (211) - 3:6, 7:6 (7:4) , 6:1. У першым раўндзе асноўных спаборніцтваў Якімава сустрэнецца з прадстаўніцай гаспадароў Машай Жэч-Пешкірыч.

На турніры ў Бад-Гаштайне (Аўстрыя) з аналагічным прызавым фондам Кацярына Дзегалевіч выйграла ў кваліфікацыі ў аўстрыйкі Яніны Толя - 6:4, 6:0, харваткі Дар'і Юрак - 7:5, 6: 4, а таксама ў "пасеянай" пад першым нумарам чэшкі Зузаны Андрашковай - 1:6, 6:2, 7:5. У першым асноўным раундзе Дзегалевіч будзе супернічаць з аўстрыйкай Мелані Клафнер (221).

Таццяна Пучак у першым адборачным крузе прайграла італьянцы Юліі Майра - 4:6, 6:3, 2:6.