Беларускія турфірмы апошнім часам не адпраўлялі турыстаў на Гаіці
У большасці беларускіх турфірмаў заяўляюць пра тое, што апошнім часам не адпраўлялі турыстаў на Гаіці, у Дамініканскую Рэспубліку і на Кубу. Як паведамілі "Інтэрфаксу" тураператары, гэты кірунак не з'яўляецца масавым для беларусаў з-за высокага кошту тураў. Акрамя таго, адной з прычынаў дастаткова нізкай папулярнасці пуцёвак у краіны Карыбскага басейна прадстаўнікі турфірмаў называлі працягласць пералёту.
Нагадаем, моцны землятрус адбыўся на днях каля ўзбярэжжа Гаіці. Колькасьць ахвяраў дакладна невядомая, але вымяраецца дзясяткамі тысяч чалавек. Землятрус ужо прызнаны самым разбуральным на Гаіці за апошнія 200 гадоў.