Беларускія весляры за 10 хвілін “нагрэблі” два залатыя медалі
Алімпійскімі чэмпіёнамі сталі браты Андрэй і Аляксандр Багдановічы, а таксама квартэт байдаркі-чацвёркі.
Браты Андрэй і Аляксандр Багдановічы выйгралі золата ў гонцы на 1000 метраў на каноэ. Перамогу беларускія весляры выцягнулі на апошніх метрах дыстанцыі, абагнаўшы прадстаўнікоў Нямеччыны Крысціяна Гіле і Томасша Вілензека, якія ўдарыліся ў буёк і ўпалі ў ваду.
Менш чым праз 10 хвілін экіпаж байдаркі-чацвёркі прынёс беларусам чацвёртае золата. Раман Петрушэнка, Аляксей Абалмасаў, Артур Лiтвiнчук і Вадзiм Махнёў больш, чым на секунду апярэдзілі срэбраных прызёраў са Славакіі.
Фота: beijing2008.cn