Беларускія весляры заваявалі золата на чэмпіянаце свету ў Познані
Экіпаж беларускай каноэ-чацвёркі ў складзе Дзмітрыя Рабчанкі, Дзмітрыя Вайцішкіна, Дзяніса Гаражы і Аляксандра Ваўчэцкага выйграў золата на дыстанцыі 1000 метраў на чэмпіянаце свету ў польскай Познані. Срэбра атрымалі румыны, а бронзу — немцы, паведамляе БЕЛТА. Сёння ў фінальных заездах першынства свету па веславанні на байдарках і каноэ на дыстанцыі 1000 метраў выступяць яшчэ 4 беларускія лодкі. Апроч таго, сёння разыграюць узнагароды на дыстанцыі 5000 метраў у каноэ і байдарках-адзіночках.