Беларускія вытворцы кажуць пра адпаведнасць прадукцыі патрабаванням Расіі
Беларускія малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы заяўляюць, што іх малочная прадукцыя адпавядае патрабаванням расійскага тэхрэгламенту. Такую заяву зрабіў гендырэктар мінскага малаказаводу №1 Эдуард Чарняўскі. Наяўнасць расійскіх сертыфікатаў пацвердзілі таксама на прадпрыемстве "Савушкін прадукт". Разам з тым, паведамляе "Інтэрфакс", гэты камбінат 13 чэрыеня ўжо не пастаўляў сваю прадукцыю ў Расію.
Прадстаўнік Асіповіцкага малочнага камбіната заявіў, што іх прадукцыю вярнулі з расійскай мяжы. Пры гэтым прадпрыемства сцвярджае, што атрымала ўсе неабходныя дакументы для паставак прадукцыі ў Расію.