Беларускую лёгкаатлетку другі раз за год злавілі на допінгу
Другі раз за год злавілі на допінгу перспектыўную беларускую лёгкаатлетку Кацярыну Арцюх. Як паведамляе "Прессбол", допінг-тэст чэмпіёнкі свету сярод юніёрак у бегу на 400 метраў з бар'ерамі, зроблены пасля спаборніцтваў, аказаўся станоўчым на анабалічны стэроід прымабалан. Нагадаем, у ліпені 18-гадовая брэстчанка з вялікім адрывам ад саперніц перамагла ў фінальным забегу юніёрскага сусветнага першынства ў Канадзе. Нядаўна ў манрэальскай лабараторыі была ўскрыта проба "В", якая пацвердзіла сумны для беларускі вердыкт. Бліжэйшым часам Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі мусіць вызначыць тэрмін пакарання спартсменкі. Хутчэй за ўсё, ёй давядзецца вярнуць залатую ўзнагароду.
Дарэчы, у лютым сёлета Арцюх ужо лавілі на выкарыстанні допінгу. Здарылася гэта на юніёрскім чэмпіянаце Беларусі ў Магілёве. Тады яе на тры месяцы адлучылі ад спаборніцтваў, а пра гэты факт у міжнародныя структуры не паведамлялі.