Беларусы Бялоў і Міхневіч у Японіі штурхнулі ядро на 20 метраў

Беларусы Юрый Бялоў і Андрэй Міхневіч пераадолелі кваліфікацыю на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Японіі.

Бялоў штурхнуў ядро на 20 метраў 26 сантыметраў і стаў шостым у агульным заліку. Міхневіч адправіў снарад на 20 метраў 23 сантыметры і паказаў восьмы вынік.

А вось беларус Павел Лыжын у лік 12-ці мацнейшых не прабіўся, ён быў толькі 20-м.

Белорусские новости