Беларусы не трапілі ў заліковую трыццатку на этапе Кубка свету па біятлоне

Сёння ў паўднёвакарэйскім П’енчане распачаўся 7-ы этап Кубка свету па біятлоне. На старт спрынтарскай гонкі на 10 кіламетраў выйшлі мужчыны.

Лепшым з беларусаў стаў Васіль Шаталін, які з трыма промахамі заняў 47-е месца. Уладзімір Міклашэўскі паказаў 63-і вынік. Лідэры беларускай зборнай на гэты этап не прыехалі.

Пераможцам стаў нарвежац Эміл-Эгле Свендсан. "Срэбра" выйграў яго суайчыннік Халвард Ханеволд, "бронза" дасталася аўстрыйцу Фрыдрыху Пінтэру.

28 лютага ў П’енчане адбудзецца жаночая спрынтарская гонка на 7,5 км. Чакаецца, што нашу краіну прадставяць Дар'я Домрачава, Людміла Калінчік і Вольга Назарава.

БЕЛТА