Беларусы паўдзельнічаюць у буйных стратэгічных вучэннях расійскай арміі

Буйнамаштабныя стратэгічныя вучэнні расійскай арміі "Восень-2009" і "Захад-2009" пройдуць сумесна з Узброенымі Сіламі Беларусі. Такое рашэнне прыняло Міністэрства абароны Расіі.
Як паведамляе РИА "Новости", паводле словаў начальніка Генштабу Ўзброеных Сілаў Расіі Мікалая Макарава, вучэнні праводзяцца найперш з-за жнівеньскага ўзброенага канфлікту ў Паўднёвай Асеціі.