Беларусы прэзентавалі заяўку на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі

Учора на Кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) пяць краін-прэтэндэнтак на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі ў 2013 годзе прэзентавалі свае заяўкі.
Сярод іх Беларусь, Венгрыя, Латвія, Чэхія і Швецыя. Асаблівае ўражанне на прадстаўнікоў IIHF зрабіла эмацыйная прамова галоўнага трэнера нашай зборнай Курта Фрэйзера, адзначае сайт Федэрацыі хакея Беларусі.

Пазней у інтэрв'ю трэнер адзначыў, што ў гэтым сезоне гатовы быў вярнуцца ў Паўночную Амерыку і атрымаў некалькі цікавых прапаноў. Але не змог адмовіцца ад магчымасці правесці яшчэ адзін год у Беларусі.

"Для мяне вялізны гонар удзельнічаць у гэтай прэзентацыі і, спадзяюся, дапамагчы Беларусі атрымаць чэмпіянат 2013 года", — сказаў Фрэйзер.

Галасаванне па выбары краіны-гаспадыні сусветнага першынства 2013 года адбудзецца сёння ўначы.