Беларусы прымаюць удзел у фэсце гімнастычных відаў спорту ў Нямеччыне
Фэст гімнастычных відаў спорту праходзіць у нямецкім горадзе Камен. Каманда Беларусі прадстаўленая ў трох відах спорту — спартовай і мастацкай гімнастыцы, а таксама ў акрабатыцы. Агулам у фэсце бяруць удзел прадстаўнікі чатырох краін — Нямеччыны, Беларусі, Вялікабрытаніі ды ЗША. Як адзначае БЕЛТА, Беларусь прадстаўляюць вядучыя спартовыя гімнасты Дзяніс Савянкоў, Дзмітры Савіцкі, Аляксандр Дзямчыхін і Аляксандр Пугач, найлепшыя акрабаты Аліна Юшко і Каця Мурашка. Ад нашых мастацкіх гімнастак выступіць Аляксандра Драм'янкова.
Спартоўцы будуць удзельнічаць у паказальных выступах і правядуць майстар-класы. Завершыцца фэст 23 чэрвеня.
Фэст гімнастычных відаў спорту мае ўжо 20-гадовую гісторыю. Ідэя яго правядзення нарадзілася ў 1989 годзе, калі нямецкі спартова-гімнастычны клуб усталяваў кантакты з мінскім клубам па гімнастыцы.