Беларусы сенсацыйна перамаглі на чэмпіянаце свету па тайскім боксе
На чэмпіянаце па тайскім боксе ў Паўднёвай Карэі беларуская зборная нечакана заняла першае месца ў камандным заліку. Спаборніцтвы ладзіліся сярод аматараў па алімпійскай праграме. Спецыялісты адзначаюць, што па складзе ўдзельнікаў гэта быў самы моцны чэмпіянат за апошнія 10 гадоў. Удзельнічалі ў ім больш за 150 нацыянальных зборных.
Як паведаміў сябра беларускай Федэрацыі тайскага боксу і кікбоксінгу Анатоль Сіманчык, першапачаткова прызавое месца прысудзілі зборнай Таіланду. Аднак беларускія спартоўцы апратэставалі адзін з фінальных баёў, і пасля яго перагляду перамога дасталася зборнай нашай краіны.
Залатыя медалі атрымалі Андрэй Кудзін (вага звыш 100 кг), Зміцер Шакута (вага 81 кг), Віталь Гуркоў (71 кг). А баец Дзяніс Ганчаронак (вага 85 кг) стаў не толькі чэмпіёнам свету, але і найлепшым байцом чэмпіянату.
Дарэчы, Зміцер Шакута і Віталь Гуркоў усе свае інтэрв'ю даюць прынцыпова па-беларуску.
На фота — Зміцер Шакута ( Беларускі прафесійны клуб "Кік Файтэр")