Беларусы шчаслівыя 38 гадоў жыцця; мы шчаслівейшыя за ўкраінцаў і расіянаў
Даследчыкі вырашылі высветліць, жыхары якой краіны маюць у жыцці больш за ўсё шчаслівых гадоў. Гэты паказчык вымяралі з дапамогай індыкатара "шчаслівых гадоў жыцця", распрацаванага экспертамі Ўніверсітэта Эразма ў Ратэрдаме.
Дзякуючы гэтаму індыкатару можна вызначыць, колькі гадоў людзі з сярэдняй працягласцю жыцця ў пэўнай краіне жылі шчасліва. Дзевяцігадовы міжнародны агляд Сусветнай базы дадзеных шчасця ўключаў 148 краін і ахапіў больш за 95% сусветнага насельніцтва, піша АМИ-ТАСС.
Аказалася, што самай шчаслівай краінай у свеце можна назваць Коста-Рыку – жыхары гэтай дзяржавы ў сярэднім шчаслівыя 66,7 гадоў свайго жыцця. За імі ідуць ісландцы, датчане, швейцарцы і канадцы.
Беларусы ж адчуваюць шчасце ў сярэднім 38 гадоў свайго жыцця, жыхары Расіі і Ўкраіны — менш за 36 і 33,7 адпаведна.
Самыя нешчаслівыя — жыхары Бурундзі і Танзаніі, а таксама Мазамбіка і Таго. У сярэднім яны шчаслівыя па 14 гадоў свайго жыцця.