Беларусы з усяго свету збяруцца ў Мінску ў ліпені наступнага года
У ліпені наступнага года ў Мінску адбудзецца V з'езд беларусаў. Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні Малой рады “Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына".
Папярэдне з'езд прызначаны на 18-19 ліпеня. Канчатковае рашэнне будзе зацверджана пасля кансультацыі з чальцамі Вялікай рады, у якую ўваходзяць кіраўнікі і вядомыя дзеячы беларускіх арганізацый замежжа.
Пакуль жа пазначаныя тры галоўныя тэмы будучага з'езду, галоўная з якіх — культурная нацыянальная ідэнтыфікацыя беларусаў, праблема яе захавання як у метраполіі, так і ў дыяспарах, якія пражываюць за мяжой, паведамляе “Ежедневник”.