Беларусы заваявалі "срэбра" на чэмпіянаце Еўропы па скачках у ваду
Беларускія спартоўцы Вадзім Каптур і Аляксандр Варламаў выйгралі "срэбра" ў сінхронных скачках з 10-метровай вышкі на чэмпіянаце Еўропы па водных відах спорту, які праходзіць у Галандыі. У фінальнай серыі з 6 скачкоў нашыя суайчыннікі набралі больш за 427
балаў і толькі на 25,89 ачка адсталі ад пераможцаў - Патрыка Аўсдынга і
Сашы Кляйна з Нямеччыны.
Нагадаем, гэта ўжо другая ўзнагарода беларускіх спартоўцаў на гэтым чэмпіянаце. Раней бронзавы медаль на 50-метроўцы батэрфляем заваявала Святлана Хахлова.
БЕЛТА
Нагадаем, гэта ўжо другая ўзнагарода беларускіх спартоўцаў на гэтым чэмпіянаце. Раней бронзавы медаль на 50-метроўцы батэрфляем заваявала Святлана Хахлова.
БЕЛТА