Беларусы згодныя з выкладаннем у школах Закона Божага?
Больш за палову беларусаў згодныя з тым, каб у школе выкладалі асновы рэлігіі або Закон Божы. Такія вынікі даследавання сацыялагічнага цэнтра ТАА "Люстэрка-Інфа" паведамляе інтэрнэт-газета "Ежедневник". У лістападзе 2009 года сацыёлагі паспрабавалі высвятліць стаўленне прадстаўнікоў розных пластоў насельніцтва Беларусі да магчымага ўвядзення ў школах краіны такога прадмета, як "асновы рэлігіі, Закон Божы".
52% апытаных гараджан і вяскоўцаў выказаліся за выкладанне дзецям асноваў рэлігіі. Найбольш актыўна гэтае рашэнне падтрымліваюць жанчыны (60%), людзі ад 40 гадоў і старэйшыя (62%), асобы з вышэйшай і няпоўнай сярэдняй адукацыяй. У прафесійным плане гэта дзяржслужбоўцы, прадстаўнікі творчых прафесій і пенсіянеры. А таксама грамадзяне, якія пражываюць на сяле, у Віцебскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях Беларусі.
Кожны пяты рэспандэнт (20%) супраць выкладання ў школах асноваў рэлігіі. "Супраць" актыўней выступаюць мужчыны (56%), людзі 18–39 гадоў, значная частка асоб з вышэйшай адукацыяй. У прафесійным плане гэта працоўныя і інжынерна-тэхнічныя работнікі, прадпрымальнікі і прадстаўнікі гандлю, навучэнцы і беспрацоўныя.
28% апытаных грамадзян Беларусі не змаглі адказаць на прапанаванае пытанне.