Беларусы змогуць па тэлефоне галасаваць на расійскіх тэлеконкурсах і шоў
Аператар міжгародняй і міжнароднай сувязі Расіі і “Белтэлекам” падпісалі дамову аб прадастаўленні міжнароднай паслугі “Тэлегаласаванне”.
Гэтая паслуга забяспечвае магчымасць правядзення латарэй, конкурсаў, тэлемарафонаў, апытанняў рэспандэнтаў і іншых інтэрактыўных мерапрыемстваў шляхам рэгістрацыі ў рэжыме рэальнага часу колькасці злучэнняў, што паступілі па адмысловым нумарным фармаце 8-803-333-хх-хх.
Дзякуючы дамове, тэлегледачы абедзвюх дзяржаў змогуць аддаць свае галасы па адзіным для ўсіх нумары, які будзе бачны на экране тэлевізараў. Такім чынам, беларусы таксама змогуць уплываць на такія папулярныя расійскія тэлешоў, як “Ледніковы перыяд”, “Танцы на лёдзе”.
Дагэтуль жыхары нашай краіны маглі галасаваць толькі праз СМС. Цяпер такая магчымасць будзе даступная па хатнім тэлефоне, паведамляе nnit.ru.