"Белаўтадар" абмежаваў рух на трасе М1/Е30 у сувязі з рамонтнымі работамі

"Белаўтадар" увёў абмежаванне руху на аўтамабільнай дарозе М1/Е30 Брэст – Мінск – мяжа Расійскай Федэрацыі ў сувязі з правядзеннем рамонтных работ на шэрагу ўчасткаў. З 24 ліпеня да 31 жніўня 2007 года праводзіцца рамонт адрэзка 145,4 – 162,4 км (Маскоўскі напрамак руху), з 6 жніўня па 30 кастрычніка – адрэзка 188 – 203 км (Брэсцкі напрамак).

"БелТА"