Белавежская пушча пакуль 4-я ў конкурсе сямі прыродных цудаў свету
Па выніках галасавання Белавежская пушча займае чацвёртае месца сярод нацыянальных паркаў і лясоў, якія бяруць удзел у конкурсе сямі прыродных цудаў свету. Гэты конкурс праводзіцца швейцарскай некамерцыйнай арганізацыяй New 7 Wonders Foundation. Сем прыродных цудаў свету будуць вызначаны шляхам інтэрнет-галасавання на яе сайце.
Усяго ў конкурсе ўдзельнічае 261 прыродная славутасць з 222 краін. У іх ліку — Ніягарскі вадаспад, гара Кіліманджара, возера Лох-Нес, вулкан Везувій. Апрача Белавежскай пушчы ў конкурсе бяруць удзел беларускае возера Нарач і рака Днепр. Па выніках галасавання ў групе, якая ўключае рэкі, азёры і вадаспады, яны займаюць адпаведна 32-е і 27-е месцы.
Белавежскую пушчу ў сваёй групе апярэджваюць толькі Падземны рачны нацыянальны парк Пуэрта Прынцэса на Філіпінах, лясы Амазонкі ў Паўднёвай Амерыцы і бангладэшскія Сундарбаны, паведамляе БелаПАН.
Вынікі конкурсу будуць падведзеныя ў 2011 годзе аб'яўленнем сямі прыродных цудаў свету.