Бернд Штанге пакліча ў зборную неіснуючага футбаліста
На прэс-канферэнцыі галоўнага трэнера зборнай Беларусі па футболе, якая адбылася 24 верасня, Бернд Штанге сярод кандыдатаў у каманду назваў гульца па прозвішчы “Давідовіч”, які нібыта выступае за расійскі клуб “Кубань”.
Насамрэч такога футбаліста не існуе, паведамляе “Салідарнасць”, прыводзячы кавалак размовы з трэнерам.
— Гер Штанге, мягчыма, я не правільна зразумеў, аднак, хто такі Давідовіч?
Бернд Штанге: Давідовіч… Нумар шэсць…
— Апорны паўабаронца?
Бернд Штанге: Так.
— А дзе ён гуляе?
Бернд Штанге: У Расіі, (задумаўся) у “Кубані”. Даруйце… Магчыма, у “Кубані”? (звяртаецца да намесніка старшыні Беларускай федэрацыі футбола Міхаіла Вяргеенкі).
Вяргеенка: Так, Давідовіч.
Бернд Штанге: Давідовіч.
— Ён гуляе ў “Кубані”, так?
Бернд Штанге: Так, у “Кубані”. Гэта адзін з многіх. Я яго не ведаю. Мы атрымліваем інфармацыю пра добрых гульцоў, і ён адзін з іх. Мы мусім паглядзець на гэтага гульца.
— Якога ён года нараджэння?
Бернд Штанге: Малады… 1983-і, так 83-і.
Як высветлілася, з беларусаў у “Кубані” гуляе толькі Аляксандр Лебедзеў, 1985 года нараджэння. Яго амплуа — нападаючы…