Беспрацоўнага Лукашэнку падазраюць у крадзяжы дрэваў з Кургану Славы

Смалявічская міліцыя шукае злачынцу, які ў ноч з 22 на 23 чэрвеня скраў 21 дэкаратыўную тую з Кургана Славы. Страта ацэньваецца ў 945 тысяч рублёў, паведамляе інтэрнэт-выданне Naviny.by. За колькі дзён да гэтага інцыдэнту вельмі падобнае злачынства здзейснілі на тэрыторыі прадпрыемства “Шчэмысліца” Белдзяржуніверсітэту. Там выкапалі 4 яліны і 15 туй. Адміністрацыя прадпрыемства ацаніла страту ў 900 тысяч рублёў.

У злачынстве падазраюць 40-гадовага беспрацоўнага жыхара вёскі Шчэмысліца В.В.Лукашэнку. Частку складзеных раслінаў знайшлі ў яга на падвор’і. Міліцыя цяпер правярае, ці не спрычыніўся спадар Лукашэнка да крадзяжу дрэваў з Кургану Славы.