Беспрацоўны мінчук прыйшоў з акардэонам прасіць грошы на ўласны бізнэс
Мінчук, які не меў пастаяннай працы, прыйшоў у гарадскую службу занятасці з акардэонам, каб прасіць субсідыю на адкрыццё ўласнай справы. Памер субсідыі, якая цяпер выдаецца беспрацоўным на пачатак уласнага бізнэсу, складае 2,8 млн рублёў, адзначаюць "Мінск-Навіны". 46-гадовы наведвальнік, па асноўнай прафесіі фатограф, прыйшоў пераканаць супрацоўнікаў службы занятасці ў сваёй здольнасці займацца вытворчасцю відэафільмаў. І акрамя пакета дакументаў "выпадкова" прыхапіў акардэон. Выкананне музычных нумароў ужывую, на яго думку, павінна было стаць дадатковым аргументам у гутарцы з работнікамі ўпраўлення.
Паланэз Агінскага ў службовым кабінеце мінчуку выканаць не ўдалося – будучага рэжысёра некалькі разоў папрасілі гэтага не рабіць. Але граматны бізнэс-план разам з нестандартнасцю падыходу прывялі да дадатнага выніку – субсідыю знаходліваму наведвальніку выдалі.