Беспрацоўны з сякерай, нажом і малатком напаў на сваю сястру
Здарэнне адбылося ў Бярэзінскім раёне. Жанчына з траўмамі і раненнямі шпіталізаваная.
У вёсцы Навасёлкі Бярэзінскага раёна 52-гадовы беспрацоўны мужчына напаў на сваю сястру. Адбылося гэта ўчора ў яго доме падчас сваркі.
Як паведамляе прэс-служба МУС, мужчына ўзяў у рукі сякеру, нож і малаток і пачаў наносіць удары. 60-гадовая жанчына, жыхарка Мінска, атрымала чэрапна-мазгавую траўму, колата-рэзаныя раны галавы, шыі і спіны. Яе шпіталізавалі. Брата пацярпелай затрымалі.
Фота: Delfi