"БЕСТ" не паведамляе пра колькасць абанентаў. Па тэхнічных прычынах
Беларускі дзяржаўны GSM-аператар "БЕСТ" на працягу двух месяцаў не публікуе статыстыку пра дынаміку абаненцкай базы. На пачатак лютага карыстальніцкая база фірмы склала 183,6 тыс. абанентаў. "БЕСТ" тлумачыць гэта тэхнічнымі прычынамі — пераходам на новую сістэму ўліку паслуг, што прадугледжвае новыя метады аналізу абаненцкай базы. Падчас пераходу частка абанентаў улічвалася па адной сістэме, частка — па іншай, таму вырашана было да завяршэння працэсу пераходу статыстыку не паведамляць.
Паводле інфармацыі БелаПАН, ізноў публікаваць статыстычныя звесткі па абаненцкай базе кампанія пачне ўжо з красавіка.
Паводле інфармацыі БелаПАН, ізноў публікаваць статыстычныя звесткі па абаненцкай базе кампанія пачне ўжо з красавіка.