"Бэтмэн. Цёмны рыцар" стаў найлепшым фільмам усіх часоў
Новы фільм рэжысёра Крыстафера Нолана "Бэтмэн. Цёмны рыцар", які выйшаў на экраны 18 ліпеня, заняў першую пазіцыю ў рэйтынгу 250 лепшых фільмаў усіх часоў паводле сайта imdb.com. Рэйтынг гэтага фільма на сайце склаў 9,7 балаў. За яго ўжо
прагаласавалі 20 тысяч чалавек. Такім чынам, "Бэтмэн" абагнаў ранейшага
лідэра, легендарную карціну Фрэнсіса Форда Копалы "Хросны бацька", якая
мае 9,2 бала (прагаласавала больш за 288 тысяч).
Нагадаем, што "Бэтмен. Цёмны рыцар" ужо ўсталяваў рэкорд па зборах у дзень прэм'еры ў Паўночнай Амерыцы.
Паводле звестак кінакампаніі Warner Bros., у першы дзень паказу ў ЗША і Канадзе фільм паспеў зарабіць 66,4 мільёны долараў.
Ролю Бэтмэна ў "Цёмным рыцару" выканаў Крысціян Бэйл, а аўстраліец Хіт Лэджэр, які загінуў у студзені 2008 года, выканаў ролю галоўнага ліхадзея - Джокера.
Фота: www.hidef.com