БХД прапануе незалежніцкаму блоку рыхтаваць адзіны спіс на мясцовыя выбары

Адзіны спіс кандыдатаў на мясцовыя выбары прапанавала стварыць Беларускаму незалежніцкаму блоку Нацыянальная Рада "Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі". Мяркуецца, што ў кожнай акрузе мусіць быць кандыдат ад незалежнікаў.
Як паведамляе прэс-служба БХД, хрысціянскія дэмакраты вырашылі стварыць штаб па падрыхтоўцы да мясцовых выбараў.