БХК падаў у ЦВК скаргу з патрабаваннем адмяніць вынікі выбараў
Вечарам 22 снежня Беларускі Хельсінкскі камітэт падаў у Цэнтрвыбаркам скаргу з патрабаваннем адмяніць вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Аб гэтым паведаміў БелаПАН юр
У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, апратэставаць вынікі выбарчай кампаніі могуць толькі самі кандыдаты ў прэзідэнты. "Аднак ЦВК у нас скаргу прыняў і ў той ці іншай ступені яе разгледзіць. Ужо адно гэта павінна прыцягнуць увагу да недэмакратычнасці правядзення выбараў у Беларусі", — сказаў Гары Паганяйла.
Ён адзначыў, што ў скарзе сабраны сведчанні таго, што ў Беларусі падчас прэзідэнцкіх выбараў мелі месца шматлікія парушэнні выбарчага заканадаўства, якія паўплывалі на вынікі галасавання ў цэлым па краіне.
"Назіральнікі БХК фіксавалі парушэнні з моманту ўтварэння выбарчых камісій і заканчваючы падлікам галасоў на ўчастках", — сказаў прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта.