Біятланісткі Людміла Ананька і Вольга Кудрашова знайшлі сталую працу ў КДБ

Біятланісткі Людміла Ананька і Вольга Кудрашова, якія аб'явілі аб завяршэнні сваёй кар'еры, працаўладкаваліся ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце "Спортивная панорама" паведаміў галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі па біятлоне Андрыян Цыбульскі. "Люда і Оля працаўладкаваліся ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі, дзе і знаходзіліся на службе. Дарэчы, гэта прыклад прыкладнога характару біятлона. Людзі, якія займаюцца нашым відам спорту, не губляюцца ў звычайным жыцці. Знаходзяць сабе прымяненне, з'яўляюцца запатрабаванымі", — адзначыў Цыбульскі.

Паводле слоў трэнера, астатнія біятланісткі, у тым ліку і Вольга Назарава, працягваюць выступленні.