Бізнэсовец падарыў выпускнікам школы для сіротаў кнігі і грошы

Cвята вучням і настаўнікам Ястрабельскай школы для дзяцей-сіротаў зрабіў былы выпускнік навучальнай установы, а зараз бізнэсовец і кіраўнік аднаго з дзіцячых фондаў Вячаслаў Давыдовіч.  Сёлета ён прыехаў на выпускны ў родную школу не адзін, а прывёз з сабою музычны гурт, пад мелодыі якога і танчылі вучні і настаўнікі. А яшчэ Вячаслаў прывёз падарункі. Найлепшым выпускнікам ён уручыў па 100 долараў. Некаторых настаўнікаў чакаў падарунак у 500 "зялёных". Астатнія выпускнікі атрымалі кнігі: хлопчыкі — пра бізнэс і эканоміку, дзяўчынкі — пра каханне.

Гады тры таму падарункі былога выпускніка былі больш сціплымі. Тады ён улюбёным настаўнікам уручыў усяго па 100 долараў.

Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы