Блакуюцца SIM-карткі, якія рух "За Свабоду” рыхтаваў для назіральнікаў

Пра гэта заявіў намеснік старшыні руху Юрась Губарэвіч.

Нагадаем, грамадскае аб'яднанне рух "За Свабоду” вылучыў на прэзідэнцкія выбары больш за 600 назіральнікаў і збіраецца весці прамую трансляцыю вынікаў галасавання праз інтэрнэт.

Найбольш актыўнае назіранне прадстаўнікі руху збіраюцца весці ў асноўны дзень галасавання 19 снежня. З дапамогай інтэрнэту (сайту http://pyx.by/) актывісты руху збіраліся аператыўна інфармаваць пра вынікі галасавання па тых участках, дзе прысутнічаюць назіральнікі ад кампаніі.