Блок Юліі Цімашэнкі спрабуюць не дапусціць да выбараў у Вярхоўную Раду

Блоку Юліі Цімашэнкі адмоўлена ва ўдзеле ў датэрміновых выбарах Вярхоўнай Рады Украіны. У ноч з пятніцы на суботу Цэнтрвыбаркам адмовіўся зарэгістраваць спіс кандыдатаў аднаго з фаварытаў перадвыбарчай кампаніі (за рэгістрацыю выказаліся толькі 7 чалавек з 15-ці, устрымаліся пераважна прыхільнікі Партыі рэгіёнаў).

Цімашэнка пагражае акцыямі пратэсту і судом з ЦВК, але эксперты перакананыя, што ЦВК будзе вымушана зарэгістраваць спіс БЮТ, каб не сарваць выбары. Фармальнай прычынай адмовы сталі прэтэнзіі да дакументаў блока.