Больш 171 мільярда будзе накіравана на садзейнічанне занятасці насельніцтва
Больш 171 мільярда рублёў будзе накіравана ў 2011 годзе на рэалізацыю праграм садзейнічання занятасці насельніцтва Беларусі. Пра гэта паведаміла сёння міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна на паседжанні Прэзідыума Савета Міністраў, на якім разглядаўся праект Дзяржаўнай праграмы садзейнічання занятасці насельніцтва Беларусі на бягучы год, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Міністр падкрэсліла, што асноўная сума сродкаў пойдзе на фінансаванне мерапрыемстваў, звязаных з ажыццяўленнем актыўных мер палітыкі занятасці насельніцтва.