Больш пяці гадоў зняволення - за тэнісны мячык з наркотыкамі
Пяць з паловай гадоў пазбаўлення волі атрымаў жыхар беларускай сталіцы, які спрабаваў перадаць свайму сябру ў папраўчую калонію наркотыкі.
Дзеля гэтага ён распрацаваў цэлую аперацыю. Наркотыкі хлопец запакаваў у тэнісны мячык, у пластыкавую бутэльку паклаў мабільнік. Разам са сваім памагатым, 24-гадовым жыхаром Брэста, ён прыехаў да калоніі ў Івацэвічах і перакінуў «перадачу» праз плот.
Аднак яна патрапіла ў рукі супрацоўнікаў папраўчай установы. Яны і затрымалі хлопцаў. Жыхара Брэста адпусцілі, бо ён не ведаў, што ў мячыку знаходзіліся наркотыкі.
Звязда