Больш за 150 тон фекальных вод трапіла ў раку Піну ў Пінску

Надзвычайная сітуацыя адбылася падчас рамонту каналізацыйных сетак Пінску. Будаўнікі памылкова накіравалі фекальныя сцёкі ў ліўневую сістэму, паведамляе тэлеканал СТВ. Больш за 150 тон адкідаў трапілі ў раку ПІну. Выявілася, што падчас планавага рамонту гарадской каналізацыі, які выконвала адна з мінскіх будаўнічых фірмаў, рабочыя пераблыталі і скінулі каналізацыйныя сцёкі ў ліўневы калодзеж.

Ратаваць раку ад забруджвання давялося супрацоўнікам МНС. Цяпер пробы вады даследуюць эколагі. Але сказаць, якія страты нанесены рацэ, спецыялісты пакуль не бяруцца.