Больш за 2 тысячы мінчукоў, якіх укусілі кляшчы, звярнуліся да медыкаў
Больш за 2 тысячы мінчукоў, якіх укусілі кляшчы, звярнуліся па медыцынскую дапамогу ў мінулым месяцы. Такі рост зваротаў да медыкаў тлумачыцца цёплым надвор'ем, якое трымалася ў пачатку восені. Як паведамляе агенцтва "Минск-новости", летам колькасць пакусаных кляшчамі жыхароў сталіцы перавысіла 6 тысяч чалавек, у 97 чалавек выявілі хваробу Лайма, у 5 — клешчавы энцэфаліт. Спецылісты кажуць, што небяспека з боку кляшчоў знікае толькі пры тэмпературы паветра ніжэй за 7 градусаў цяпла, калі яны ўпадаюць у спячку.