Больш за 2 тысячы жыхароў Рэчыцы засталіся без тэлефоннай сувязі
Больш за 2 тысячы жыхароў Рэчыцкага раёна, у тым ліку школа і два дзіцячыя садкі, засталіся без тэлефоннай сувязі. Прычынай гэтаму паслужыў пажар на мясцовай АТС, якія адбыўся ў нядзелю ўвечары, перадае БелаПАН.
З-за ўзгарання пацярпела абсталяванне станцыі — металічныя шафы, у якіх знаходзіліся платы на 2 200 нумароў. Уначы з дапамогай радыёсувязі людзям паведамілі пра здарэнне.
На дадзены момант у раёне, пакінутым без тэлефоннай сувязі, дзяжураць патрулі ратавальнікаў, міліцыі і хуткай дапамогі. Па папярэдняй версіі, прычынай пажару стала кароткае замыканне.