Больш за 260 адзінак тэхнікі штодня прыбіраюць снег на Гродзеншчыне
Больш за 260 адзінак тэхнікі штодня прыбіраюць снег на Гродзеншчыне. Пра гэта ў каментары БЕЛТА паведаміў начальнік аддзела вадаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі і добраўпарадкавання кіравання ЖКГ Гродзенскага аблвыканкама Георгій Яроцкі. Па ягоных словах, у сувязі з моцнымі снегападамі, якія прайшлі на тэрыторыі вобласці за апошнія дні, на ўборцы задзейнічаны практычна ўвесь парк снегапрыбіральнай тэхнікі ЖКГ. Штодня на дужанне са снегам выходзяць больш за 40 пескараскідвальнікаў, да 135 адзінак снегапрыбіральнай тэхнікі (КДМ, трактароў з бульдозернымі адваламі), 26 пагрузчыкаў, 64 самазвалы і трактары з прычэпамі, а таксама адзін спецыялізаваны снегапагрузчык.
У Гродне, Смаргоні, Лідзе, Ваўкавыску задзейнічаныя таксама грэйдэры, пагрузчыкі, самазвалы прадпрыемстваў і арганізацый. Пакуль не звярталіся толькі па дапамогу да вайскоўцаў.
Нагадаем, што 14 лютага ў Гродне пад цяжарам снегу просеў дах жылога дома 1900 года пабудовы. У студзені ў вобласці снегавой нагрузкі не вытрымалі дахі некалькіх сельскагаспадарчых пабудоваў.