Больш за 30 дзіцячых садкоў у Мінску засталіся без ацяплення і гарачай вады

Паведамленне пра прарыў трубаправода выратавальнікі атрымалі сёння каля 3.35, паведамляе БЕЛТА. Мяркуецца, што аварыя адбылася з-за карозіі металу. Без ацяплення і гарачага водазабеспячэння застаюцца 453 шматкватэрныя жылыя дамы, 33 дзіцячыя садкі, 19 сярэдніх школаў, гарадская дзіцячая інфекцыйная клінічная лякарня па вуліцы Якубоўскага, 53 (там знаходзіцца 397 дзяцей, 256 дарослых і 66 чалавек персаналу) у мікрараёнах Каменная Горка, Сухарава, Захад.



Як чакаецца, ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне будзе адноўлена сёння да 18-й.



Фота — ntv.ru