Больш за 40 тыс. абітурыентаў будуць залічаныя на платныя аддзяленні ВНУ

Паводле папярэдніх дадзеных, каля 40 тыс. абітурыентаў будуць навучацца ў беларускіх ВНУ на платнай аснове. Пра гэта паведаміла кансультант кіравання вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінадукацыі Беларусі Марыя Карпенка. Другога жніўня завяршыўся прыём дакументаў на навучанне за кошт уласных сродкаў. З 30 ліпеня па 2 жніўня ўключна прымаліся дакументы ад абітурыентаў на ўсе формы атрымання адукацыі, паведамляе БЕЛТА.

Дакладны лік студэнтаў-платнікаў стане вядомы чацвёртага жніўня, калі завершыцца залічэнне на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах аплаты.

Па словах спецыялістаў Мінадукацыі, у цяперашні час студэнт-платнік пакрывае толькі 51% усіх выдаткаваных дзяржавай сродкаў на сваё навучанне.