Больш за 900 тысяч беларусаў зарэгістраваныя ў сацыяльнай сетцы odnoklassniki.ru

Больш за 915 тысяч беларусаў з'яўляюцца карыстальнікамі сацыяльнай сетцы odnoklassniki.ru. Кожны тыдзень на гэтым рэсурсе рэгіструецца звыш 350 тысяч унікальных наведвальнікаў з Беларусі. 65% іх старэйшыя за 25 гадоў, паведамляе сайт bybanner.com. Паводле прагнозу расійскага рэсурса, беларуская аўдыторыя сацыяльнай сеткі сёлета можа павялічыцца на 30%, што перавышае тэмп росту беларускага інтэрнэту.