Больш за мільён украінцаў галасуюць на выбарах у сваіх кватэрах
Больш за 3% выбаршчыкаў альбо 1 млн. 61 тыс. 231 чалавек будзе галасаваць на сённяшніх выбарах прэзідэнта Ўкраіны ў сябе дома. Як паведаміла намесніца старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Жанна Усенка-Чорная, яны напісалі заявы аб галасаванні на даму па стане здароўя.
"Наогул такі працэнт з'яўляецца даволі стандартным пры правядзенні выбараў і Прэзідэнта Украіны, і народных дэпутатаў", — адзначыла яна сёння на брыфінгу.
Разам з тым намеснік старшыні ЦВК паведаміла, што ў Дзяржаўны рэестр выбаршчыкаў адносна 752 тыс. грамадзян унесена адпаведная службовая адзнака аб іх пастаяннай няздольнасці перамяшчацца самастойна.
Нагадаем, агульная колькасць выбаршчыкаў ва Ўкраіне складае 36 млн. 578 тыс. 590 выбаршчыкаў, у тым ліку 415 тыс. 105 чалавек уключаныя для галасавання на замежных выбарчых участках.
Між тым грамадская арганізацыя — Камітэт выбаршчыкаў Украіны — у нядзелю заявіла аб анамальнай колькасці заяваў грамадзян для галасавання дома. Па інфармацыі назіральнікаў КВУ, у некаторых рэгіёнах колькасць заяваў для галасавання на даму перавышае 10% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў, а ў сельскай мясцовасці колькасць жадаючых прагаласаваць дома дасягае 30%. КВУ папярэджвае, што такая сітуацыя можа адбіцца на выніках выбараў, а на некаторых участках яны могуць быць прызнаныя несапраўднымі.