Большасць краін-сяброў ЕС выступаюць за аднаўленне кантактаў з Беларуссю
Большасць краін-сяброў Еўрасаюза выступаюць за аднаўленне кантактаў з Беларуссю, нягледзячы на тое, што АБСЕ не прызнае нядаўнія парламенцкія выбары цалкам свабоднымі і дэмакратычнымі. Пра гэта РИА "Новости" паведаміла еўрапейская дыпламатычная крыніца ў Брусэлі. Паведамляецца, што за аднаўленне адносінаў паміж ЕС і Беларуссю, у прыватнасці, актыўна выступаюць Польшча і Літва.
Чакаецца, што 13 кастрычніка падчас чарговай сустрэчы ў Люксембургу кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў 27 краін ЕС могуць выказацца за змякчэнне санкцый у дачыненні кіраўніцтва Беларусі. Адзначым, што на саміт запрошаны і кіраўнік МЗС нашай краіны Сяргей Мартынаў.