Большасць шатландцаў выступае за незалежнасць ад Брытаніі
Прыхільнікі выхаду Шатландыі са складу Злучанага Каралеўства ўпершыню пераважаюць.
Паводле звестак інстытута даследавання грамадскай думкі YouGov, яны апярэдзілі тых, хто выступае за захаванне адзінай дзяржавы, на 2% (51% супраць 49%).
Як прызнаецца кіраўнік кампаніі за аддзяленне Шатландыі ад Злучанага Каралеўства Блэр Джэнкінс, нягледзячы на тое, што, па апытанні YouGov, яго аднадумцы выйшлі наперад, па іншых апытаннях, яны знаходзяцца ў меншасці. “З гэтага моманту і аж да 18 верасня мы будзем працаваць не пакладаючы рук, каб перамагчы”, — адзначыў ён.
Рэферэндум па пытанні аб незалежнасці Шатландыі павінен адбыцца 18 верасня 2014 года. У выпадку, калі большасць насельніцтва прагаласуе за выхад са складу Злучанага Каралеўства, Шатландыя стане незалежнай дзяржавай, хоць і застанецца ў асабістай уніі з Вялікабрытаніяй. Сур'ёзныя дыскусіі выклікае пытанне аб валюце: калі шатландскае кіраўніцтва хоча пакінуць звыклы фунт стэрлінгаў, то брытанскае міністэрства фінансаў выступае катэгарычна супраць гэтага, піша lenta.ru