Бойка ў мінскім ЖЭСе, паранены чалавек, на месца выязджаў АМАП

У выніку бойкі паміж работнікамі ЖЭСа адзін з іх атрымаў нажавое раненне. На месца прыехалі байцы АМАПу. Яны аказалі першую дапамогу пацярпеламу ды знайшлі ў суседнім квартале зламысніка. Ім аказаўся 32-гадовы мужчына, ён хаваўся за адным з дамоў. АМАПаўцы звярнулі ўвагу на плямы крыві на яго вопратцы і затрымалі невядомага, інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі.



Адзначым, што ў сакавіку 2013 года ў тым жа раёне па вуліцы Пляханава міліцыянты спрабавалі затрымаць слесара-сантэхніка ЖЭСа, які перабягаў вуліцу па-за пешаходным пераходам. "Без бою не здамся!" — крычыў заблакаваны ў падвале мужчына і спрабаваў супраціўляцца. Падрабязна пра гэтую гісторыю гл. тут.
 

Фота — Fotolia