Бразільскі футбаліст Рамарыё забіў свой тысячны гол
Знакаміты бразільскі футбаліст Рамарыё ўстанавіў фенаменальнае дасягненне, забіўшы ў нядзелю тысячны гол за сваю кар'еру. Раней гэту мяжу здолеў пераадолець толькі легендарны бразілец Пеле. Рамарыё забіў пенальці падчас матчу ў Рыа-дэ-Жанэйра паміж яго клубам "Васка да Гама" супраць каманды "Спорт клуба" з горада Рэсіфі. Пасля гэтага на поле выбеглі сваякі і прыхільнікі 41-гадовага гульца. Сам Рамарыё быў настолькі расчулены, што расплакаўся. Сустрэчу ўдалося аднавіць толькі праз 16 хвілін пасля гала Рамарыё.
У выніку, "Васка да Гама" атрымаў перамогу з лікам 3:1. Аднак дасягненне футбаліста афіцыйна не прызнаецца, паколькі падлік забітых мячоў ён вядзе самастойна. Па словах Рамарыё, у гэты пералік уваходзяць мячы, забітыя ў маладыя гады, у таварыскіх і паказальных матчах. ФІФА ў сваю чаргу ўлічвае толькі галы, забітыя падчас афіцыйных турніраў.
“Інтэрфакс”