Брэсцкае пладова-ягаднае віно стала лепшым на міжнародным конкурсе ў Адэсе

Пладова-ягадны напой "Астрамечаўскі вальс" быў адзначаны залатым медалём на Восьмым міжнародным прафесійным дэгустацыйным конкурсе "Адэскі заліў”.
Напой вырабляецца ў калгасе "Астрамечава", што ў Брэсцкім раёне. На конкурсе ва Украіне ён быў прызнаны лепшым сярод “чарнілаў” з васьмі краін.

Як адзначылі вытворцы “Астрамечаўскага вальса”, напой вырабляецца ў лепшых традыцыях вінаробства з яблычнага соку з дадаткам экстракту ягад. На конкурсе астрамечаўскі напой быў прадстаўлены ў намінацыі "Пладовыя віны". Журы адзначыла, што беларускае віно мае прыемны водар і смак, а таксама насычаны чырвоны колер.

Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст